Дыдактычныя гульні

Дыдактычная гульня “Родная мова”

Узрост: выхаванцы сярэдняй, старэйшай груп.

Задачы: авалодваць багаццем роднай мовы; развіваць моўныя
здольнасці, атрымліваць першапачатковыя навыкі размовы на беларускай мове;
фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай
мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай праз знаёмства з беларускім фальклорам
– забаўлянкамі, казкамі, песенькамі, лічылкамі.

        
У гульні могуць удзельнічаць 5-6 чалавек. Перад дзецьмі кладзецца поле для
гульні з 5 сектарамі, фішкі, кубік. Дзеці кідаюць кубік і рухаюць фішкі па
полю, пры гэтым пераадольваючы цяжкасці (заданні выхавальніка), якія
сустракаюцца ім на сектарах. Хто не справіўся з заданнем – прапускае ход.
Пераможцам з’яўляецца той, хто першым дойдзе да фініша.

Дыдактычная гульня “Назва вырабу”

Узрост: выхаванцы старэйшай групы.

Задачы: замацаваць веды дзяцей аб назвах вырабаў беларускіх
ганчароў.

Гульнявая задача – па сілуэту вызначыць, як называецца
рэч і дзе яна ўжываецца.

        
Хто правільна называе выраб, той атрымлівае фішку. Пераможцам з’яўляецца той,
хто больш за ўсіх атрымае фішак.

Дыдактычная гульня “Апранём ляльку”

Узрост: выхаванцы старэйшай групы.

Задачы: замацаваць веды дзяцей аб строях, распаўсюджаных на
тэрыторыі Беларусі.

Гульнявая задача: па арнаменту, колеру, размяшчэнню
ўзору вызначыць той ці іншы строй.

Правілы гульні: пераможцам з’яўляецца той, хто
правільна збярэ касцюм і назаве строй.

Декабрь 22, 2018

Метки: ,

Добавить комментарий