«Дзень беларускай мовы»

Джяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі  “Яслі – сад №1 г. Бярозаўка”  у межах Дня  беларускай мовы арганізоўвае мерапрыемства  «Дзень беларускай мовы».

  1. Акцыя “Чытаем разам…”

      Паэтычнае падарожжа “Творы Адама Міцкевіча для дзяцей”

Мэта: пашыраць веды дзяцей аб творчасці беларускіх пісьменнікаў; даць звесткі пра Адама Міцкевіча, пазнаёміць з яго творамі для дзяцей, раскрыць жанравае і тэматычнае багацце творчасці пісьменніка, выклікаць жаданне працягваць знаёмства з яго творамі; развіваць мастацка-маўленчую творчую актыўнасць дзяцей.

    Чытанне твораў

Мэты : разуменне беларускага маўлення, вершаваных мастацкіх твораў, узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словам роднай мовы.

2-ая малодшая група

28.06 А. Дзеружынскі “Пралеска”, 

           В.Лукша  “Вяселка”

15.07 А. Бадак “Беларусачка”

Разнаузроставая група

04.06 Я. Колас “На лузе”

22.06 К.Каліна “Ліпень”

 

2.Забава для дзяцей разнаузроставай групы “Куточак роднай зямлі”

Мэты : далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы; развіваць здольнасць да ўспрымання музычных вобразаў і іх выразнай перадачы ў рухах; фарміраваць  асновы музычнай культуры, маўленчыя і вакальна-харавыя ўменні і навыкі; выхоўваць пачуццё любові да роднага краю і гонару за яго.

 

3.Гульня-падарожжа “ Па замкам Беларусі”

Мэта: знаёміць дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднога краю, далучаць выхавальнікаў да гістарычнай спадчыны,  развіваць зацікаўленасць да Роднага краю.

 

4.Конкурс малюнкаў па твору Я. Коласа “На лузе”

Мэта: фарміраваць у выхавальнікаў эстэтычные зносіны да беларускага асяродзя, стымуліраваць развіццё мастацкіх здольнасцей .

 

Июль 21, 2018

Метки: , ,

Добавить комментарий