Народныя святы і традыцыі нашай краіны

   Абрады — сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады — састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы 

   Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

   Каля́ды  — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.

kalayda

   У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.

   Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

   У гадавым коле Каляды супрацьстаяць Купаллю, якое святкавалася блізка да летняга сонцастаяння.

   Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

gpamnicu

   Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

 Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. 

 

Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.

maslaynica

   Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, аб'язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдню зяці мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.

   Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

gukanne

   Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

    Камаедзіца — беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравеўаннем. Назва свята паходзіць ад камоў (літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аусяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

kamadzica

      Благавешчанне (ДабравешчаннеЗвеставаннеСвята вясны, Гуканьне Вясны, Рыгор) — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 25 сакавіка (7 красавіка) . Лічыцца вялікім святам, святам прылёту бусла.

blagaveshcha

   Да Благавешчання строга забаранялася капаць зямлю, бо яна можа прагневацца і не зарадзіць. У некаторых мясцовасцях не пяклі і не варылі, бо баяліся, што паселішчы будуць спаленыя сонцам. У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной у поле. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі» (Навагрудскі павет; Крачкоўскі, 1874). У Свіслацкім раёне жанчыны не расчэсвалі валасы, каб «куры расаду не дралі». Пасля абеду ў многіх раёнах Беларусі «гукалі вясну». Благавешчанне лічылася днём, спрыяльным для прадказання надвор'я. Калі прайшоў снег — будзе мокрае лета, калі ж сухое, цёплае надвор'е, то лічылася, што лета будзе засушлівае, а восень марозная.  Згодна з народнымі прыкметамі, захаванне снегу да Благавешчання абяцае грыбное лета і цёплую, сонечную восень.

 

   Вербніца - перадапошні тыдзень перад Вялікднем (шосты тыдзень Вялікага паста). Яго завяршае Вербная нядзеля.

    Па велічыні важнасці гэтых падзей кожны дзень тыдня называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрыні і міласэрнасці.vayrba

   Гістарычныя вытокі Вербніцы верагодна паходзяць ад паганскіх часоў, калі продкі ўшаноўвалі культ зеляніны, што звязвалася з прыходам вясны і распусканнем першага дрэва. У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі.

   Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: «Не я б'ю — вярба б'е. За тыдзень — Вялікдзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косці». Верылі, што, б'ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство гэтага дрэва, якое першым абуджаецца ад зімовага сну: «Будзь здароў увесь год, як калядны лёд», «Будзь здароў, як вада, а расці, як вярба». Выкарыстоўвалася вербачка і ў народнай медыцыне: ад зубнога болю і ад ліхаманкі трэба было з'есці 9 вербных пупышак; давалі дзецям ад глістоў. Падпальвалі галінку і дымам абкурвалі хворага, гняздо квактухі, попелам яе пасыпалі месца вакол калыскі нованароджанага дзіцяці. З дапамогаю вербачкі дзяўчаты праводзілі варажбу.

   Асвячэнне вярбы ўспрымалася ў народзе як выгнанне з яе нячыстага духу. Паводле народных вераванняў, чэрці ўцякаюць з вады пасля Вадохрышча і пасяляюцца на вярбе, ажно пакуль тую не асвецяць на Вербніцу, пасля чаго ўцякаюць у траву да яе асвячэння на Яна (Купалле). Згодна з народнымі назіраннямі, ларазы-«вербічы» на перадвелікодным тыдні неабходны менавіта ў гэты час, каб не было больш позніх маразоў, якія могуць пашкодзіць сяўбе і ўсходам ярыны.

   

   Вялі́кдзеньПа́сха - галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста — цэнтра ўсёй біблейскай гісторыі і асновы ўсяго хрысціянскага вучэння.

   У праваслаўі статус Вялікдня як галоўнага свята адлюстроўваюць словы «свят свята і ўрачыстасць з урачыстасцей».

pasha

У наш час дата Вялікдня ў кожны год разлічваецца паводле месяцава-сонечнага календара, што робіць Вялікдзень пераходным святам.

   Звычай святкавання Пасхі, які існаваў у старажытных семіцкіх плямён, першапачаткова быў звязаны з жывёлагадоўляй, а пазней з земляробствам, пачаткам жніва. З развіццём культу бога Яхвэ Пасха святкавалася ў гонар выхаду яўрэйскага народа з егіпецкага палону, потым яе сталі звязваць з чаканнем «нябеснага збавіцеля» — месіі.

   У хрысціян назва свята набыло іншае тлумачэнне — «пераход ад смерці да жыцця, ад зямлі да неба». Царкоўнае святкаванне Вялікдня доўжыцца 40 дзён.

 

 

Октябрь 7, 2018

Метки:

Добавить комментарий