ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКІ

vitaem-zaprashaem

Амаль тыдзень назад ветлівыя Гаспадар з Гаспадынькай запрасілі дзяцей старэйшых груп нашага сада на Вячоркі.

Як і кожнае свята, якое адбываецца ў нашым садку, Вячоркі прайшлі весела, цікава, з разнастайнымі гульнямі, прыгожымі песнямі і танцамі. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у музычных і гульнявых нумарах, слухалі песні ў выкананні дарослых. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, які доўгі шлях у вырабаў з ільну — з маленькага зярнятка да вялікага палатна.     

 Пагляздець фота можна тут...   https://drive.google.com/open?id=1Ko8g741Rq98yOmpNfAaiuJOSfJ10fpg9                                                                

Напэўна, з такіх маленькіх зярнят роднай культуры, родных абрадаў, традыцый і звычаяў, закладзеных з дзяцінства, і пачынаецца развіццё патрыятызма, адчуванне гонару за сваю Радзіму...

Добавить комментарий